Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

12.01.24

Неделя октябрят

У рамках правядзення Тыдня акцябрат 12 студзеня ў гімназіі г.Ляхавічы праведзены Дзень "Спадчыны".

У гэты дзень акцябраты наведалі музейны пакой гімназіі "Пад страхою продкаў", дзе яны не толькі пазнаёміліся з побытам нашых продкаў, але і прынялі ўдзел у беларускіх гульнях:

“Бабін кут” – дзеці разгадвалі крыжаванку по малюнках прадметаў, якія знаходзілі у пакоі і чыталі іх назву-адгадку.

“Нацыянальны касцюм” – рабятам неабходна было апрануць ляльку, выбраўшы для яе карткі з назваю беларускага народнага адзення, сярод якіх схаваліся “словы-самазванцы”. 

“Беларуская кухня” – вучням трэба бало накарміць ляльку, для чаго неабходна вылучыць словы-стравы ад слоў-самазванцаў.

У гульнявой форме дзеці пашырылі свой слоўнікавы запас роднай беларускай мовы, пазнаёміліся з прадметамі нацыянальнага побыта, беларускім нацыянальным адзеннем і беларускімі народнымі стравамі, замацавалі наяўныя веды.

Раздзелы сайта