Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

17.05.23

Адбылася сустрэча

16 мая актавая зала гімназіі сабрала ў сваіх сценах настаўнікаў, гімназістаў і гасцей з гарадскіх школ.

Адбылася сустрэча са знакамітым беларускім паэтам Леанідам Дранько-Майсюком і Вольгай Глухоўскай, дырэктарам магазіна “Акадэмкніга”. Нязмушаная атмасфера імпрэзы спрыяла шчырым стасункам паміж выступоўцамі і залай. Леанід Васільевіч адразу знайшоў кантакт з аўдыторыяй, выклікаў усмешкі на тварах прысутных, расказваючы гісторыі са свайго жыцця і чытаючы свае вершы.

Наведвальнікі мерапрыемства мелі магчымасць пазнаёміцца з новай кнігай паэта, набыць яе і атрымаць аўтограф.

Ад сустрэчы засталіся самыя цёплыя і душэўныя ўспаміны!

Раздзелы сайта