Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

12.05.23

Традыцыйныя чытанні ў яблыневым садзе

Ужо стала традыцыяй любавацца цвіценнем яблынь. Аўтарам ідэі выкарыстання квітнеючага саду, як падзеі, якая аб’ядноўвае ўсю гімназію, з’яўляюцца Каваленка Любоў Аляксееўна, якая на працягу многіх гадоў выкладала ў нас геаграфію.

Чытаць паэтычныя творы на фоне квітнеючага саду прапанавала Раманенка Людміла Пятроўна, выдатнік адукацыі, настаўніца рускай мовы і літаратуры, якая таксама зараз на заслужаным адпачынку.

11 мая 2023 года, у Год міру і стварэння, гімназісты правялі ўрачыстае мерапрыемства ў сувязі з закладкай новага саду. Пасадзіць новы сад нам дапамаглі Радзюк Валерый Уладзіміравіч і выпускнікі гімназіі розных гадоў.

Літаратурная гасцёўня “Захіну свой край ад нягод песняй матчыных простых слоў” была прысвечана роднай мове, нашаму непаўторнаму беларускаму слову. Гімназісты дэкламавалі вершы У. Караткевіча, П.Панчанкі, Г.Бураўкіна, П.Броўкі, З.Падліпскай, С.Грахоўскага, Э. Агняцвет, Л. Геніш. Усе ўдзельнікі атрымалі вялікае задавальненне і гонар за прыгажосць роднага слова, зразумелі, што беларуская паэзія вельмі разнастайная, але яе яднае адно - яна ідзе ад душы і назаўсёды застаецца ў сэрцах тых, хо яе пачуў.

 

Раздзелы сайта