news Archive

2/20/2026

Міжнародны дзень роднай мовы

У пярэдадзень Міжнароднага дня роднай мовы настау́нікі беларускай мовы і літаратуры гімназіі гаварылі з вучнямі пра каштоу́насць і прыгажосць роднага слова.

 На першым паверсе аформілі змястоу́ныя стэнды з інфармацыяй аб свяце роднага слова, выказваннямі аб мове, размясцілі цікавыя факты пра творчасць славутых майстроу́ беларускага слова.

 На трэцім паверсе на працягу дня праводзіліся хвілінкі  роднай мовы: дэманстравалася прэзентацыя, вялася гутарка пра гісторыю свята, вучні выконвалі інтэрактыу́ныя заданні. Працавау́ музейны курток "Пад страхою прадзеда".

  Вучні і настаўнікі прынялі ўдзел у рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.

  Незабыу́най для  гімназістау́ стала сустрэча з Алесем Бадаком у Цэнтральнай гарадской бібліятэцы.

  А на наступным тыдні гімназія чакае у́ госці пісьменнікау́ Берасцейшчыны.