news Archive

2/24/2025

Тыдзень беларускай мовы

21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, загадчык аддзела навін раённай газеты "Ляхавіцкі веснік" Галіна Іосіфаўна Канько правяла ў гімназіі майстар-клас «Спроба пяра». Зацікаўленыя гэтай сферай вучні пагрузіліся ў прафесію журналіста

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі пытанні, якія больш за ўсё хвалявалі рэдкалегію гімназічнай "Дзянніцы".

Даведаліся, праз што праходзіць кожны выпуск газеты "Ляхавіцкі веснік", якімі рысамі характару павінны валодаць сапраўдныя журналісты.

Разважалі пра будучае друкаваных сродкаў масавай інфармацыі.