news Archive

2/18/2023

"Радкі, народжаныя сэрцам..."

17 лютага ў гімназіі адбылася сустрэча, прысвечаная міжнароднаму дню роднай мовы.

Пад час літаратура-музычнай кампазіцыіі "Радкі, народжаныя сэрцам..." гімназісты чыталі вершы паэтаў з г. Баранавічы: Таццяны Мікалаеўны Яцук, Ірыны Васільеўны Мезенцавай, Зоі Мікалаеўны Капуста, Аляксея Ільіча Белага, Юрыя Уладзіміравіча Мазалевіча.

Яркія ўраджанні засталіся ад песень, якія выконвалі Рэгіна Вікенцьеўна Скіпар і Ірына Васільеўна Мезенцава. Р.В. Скіпар выконвала песьні на словы Т.М. Яцук, І.В. Мезенцава спявала песні на свае словы.